ЗСУ паразілі знішчальнік МіГ-29 на аэрадроме ў Курскай вобласці
- 21.07.2026, 15:06
Таксама быў паражаны «Панцыр-С1».
У аўторак, 21 ліпеня, Сілы абароны Украіны паразілі расійскі знішчальнік МіГ-29 і зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» у Курскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.
У паведамленні гаворыцца, што аперацыю правялі байцы 15-й асобнай брыгады артразведкі «Чорны лес».
На кадрах бачна, як украінскія вайскоўцы наносяць удары па расійскай вайсковай тэхніцы.