На памежным пераходзе Бераставіца — васьмігадзінныя чэргі
- 21.07.2026, 15:35
Беларусы шукаюць альтэрнатыву пункту пропуску ў Брэсце.
На працягу апошняга месяца многія жыхары нашай краіны скардзіліся на вялікія чэргі пры перасячэнні мяжы з Польшчай. Учора чакаць праходжання кантролю ў Брэсце давялося больш за 20 гадзін. Карыстальнікі сацыяльных сетак раілі скарыстацца іншымі пунктамі пропуску. Аднак сёння і ў Бераставіцы былі велізарныя чэргі. Пра гэта піша карыстальніца Threads пад нікам yana_ozembl.
«Восем гадзін на мяжы Беларусь — Польшча (Бераставіца), — расказала яна. — Даўно такога не было, звычайна 3—4 гадзіны».
Некаторыя карыстальнікі звярнулі ўвагу, што і раней у Бераставіцы часам былі вялікія чэргі, але ў апошнія дні час чакання сапраўды павялічыўся. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Звычайна гадзін 6—7 у сярэднім. Вашы 3—4 — вялікае везенне.
— Увесь пераход праз мяжу заняў 8 гадзін 40 хвілін. Не чакаў такога.
— У нас адзін аўтобус уначы амаль 4 гадзіны правяралі.
— А 22:10 выехалі з Беластока, а 11-й раніцы былі ў Мінску.