BE RU EN

«Ідыёты»: спецыяліста па сельскай гаспадарцы з Польшчы здзівіла лукашэнкаўская «бітва за ўраджай»

  • 21.07.2026, 16:10

Цяжка не пагадзіцца.

Беларус пад нікам belthirddoctrine расказаў знаёмаму паляку пра тое, як у Беларусі праходзяць пасяўная і ўборачная кампаніі. Пра яго рэакцыю ён напісаў у Threads.

«Нядаўна расказаў паляку сталага веку, які ўсё жыццё прапрацаваў у сельскай гаспадарцы, што ўборачная і пасяўная ў Беларусі — падзеі рэспубліканскага маштабу, практычна рэлігійнага характару, — піша ён. — Апісаў яму штогадовы цырк, які Лукашэнка ладзіць у сувязі з гэтым, прывёў лічбы.

Мужык памаўчаў, а потым адказаў па-руску амаль без акцэнту: Ідыёты!

Параўноўваючы макраэканамічныя поспехі за больш як 30 гадоў дзвюх першапачаткова вельмі падобных краін, цяжка не пагадзіцца».

Апошнія навіны