BE RU EN

Пад'езд у «Мінск-Мір» затапіла пасля дажджу

  • 21.07.2026, 17:51

Лесвічныя пралёты ператварыліся ў вадаспады.

Пад'езд дома ў жылым комплексе «Мінск-Мір» затапіла пасля моцнага дажджу. Відэа, знятае на лесвічнай пляцоўцы, апублікаваў у Threads адзін з жыхароў.

«Я першы раз такое бачу. Гэта проста жах», — сказаў ён, спрабуючы не дапусціць пранікнення вады ў сваю кватэру.

«Жах, у нас двойчы так было. Толькі яшчэ і заліло кватэры з чацвёртага па другі паверх з-за лопнутага крана на гарышчы з гарачай вадой. Потым праз 1,5 года цвіль з'явілася паўсюль», — расказаў адзін з каментатараў.

«Зноў «Мінск-Мір»! Ды што ж ты будзеш рабіць, вось напабудоўвалі», — піша іншы жыхар комплексу.

Апошнія навіны