BE RU EN

З беларускіх шахістаў знялі міжнародныя абмежаванні

  • 21.07.2026, 18:53

Яны змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах ФІДЭ з лукашэнкаўскай сімволікай.

Савет Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) адмяніў усе абмежаванні, накладзеныя на Беларускую федэрацыю шахмат. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Рашэнне прынята ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта ад 7 мая. Беларускія шахісты змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах ФІДЭ з нацыянальнай сімволікай. Таксама яны будуць дапушчаныя да камандных турніраў.

Першымі спаборніцтвамі, на якіх беларусы змогуць выступіць пад чырвона-зялёным сцягам, стануць шахматная алімпіяда і шахматная алімпіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны прайдуць у верасні ў Самаркандзе.

Апошнія навіны