Лукашэнка звольніў двух генерал-маёраў
- 21.07.2026, 19:10
Узурпатар прыняў кадравыя рашэнні адносна складу кіраўніцтва Узброеных Сіл.
Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня прыняў кадравыя рашэнні адносна складу кіраўніцтва Узброеных Сіл.
Генерал-маёр Аляксандр Масалоў прызначаны намеснікам міністра абароны па тыле — начальнікам тыла Узброеных Сіл. Раней ён займаў пасаду першага намесніка начальніка тыла Узброеных Сіл — начальніка штаба тыла.
Са свайго боку, былы намеснік міністра абароны па тыле генерал-маёр Андрэй Бурдыка звольнены з вайсковай службы ў запас.
Начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл прызначаны генерал-маёр Дзмітрый Бітны. Ён вызвалены ад пасады намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Генерал-маёр Аляксандр Бас вызвалены ад пасады камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.