BE RU EN

Прэзідэнт Лівана заклікаў Ізраіль назаўсёды спыніць варожасць

  • 21.07.2026, 19:59

Жозэф Аўн заявіў аб жаданні зрабіць рэгіён стабільным.

Ліван прыхільны да мірнага пагаднення з Ізраілем, заявіў ліванскі прэзідэнт Жозэф Аўн. Ён назваў канчатковай мэтай пагаднення назаўсёды спыніць варожасць паміж краінамі.

«Прыйшоў час, каб рэгіён набыў стабільнасць», — сказаў Аўн на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне (трансляцыя вялася на YouTube-канале Белага дома).

Жозэф Аўн папрасіў Дональда Трампа працягнуць падтрымку ліванскіх узброеных сіл, інакш краіна можа вярнуцца ў стан грамадзянскай вайны 1975–1990 гадоў. «Мы не хочам, каб гэта паўтарылася. Усё, чаго мы просім,— гэта працягваць падтрымліваць ліванскія ўзброеныя сілы»,— адзначыў спадар Аўн.

Ліван і Ізраіль падпісалі пагадненне 26 чэрвеня ў Вашынгтоне пры пасрэдніцтве ЗША. Бакі дамовіліся стварыць пілотныя зоны на поўдні Лівана, з якіх будуць выведзеныя ізраільскія ваеннаслужачыя. Пасля раззбраення шыіцкай групоўкі «Хезбала» кантроль над гэтымі тэрыторыямі перайдзе ўладам Лівана. 15 ліпеня прайшоў шосты раунд перамоў Лівана і Ізраіля з гэтай нагоды.

Апошнія навіны