Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб паліве ў Беларусі
- 21.07.2026, 20:21
Ён датычыцца перавозкі дызельнага паліва.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, звязаны з дызельным палівам у краіне.
Так, 21 ліпеня ўзурпатарам быў падпісаны дакумент, які скарэктаваў папярэдні ўказ аб пастаўцы дызельнага паліва (№ 479 ад 22 снежня 2020 года).
У прыватнасці, у Беларусі зацвердзілі новую схему дастаўкі сельскагаспадарчым арганізацыям дызельнага паліва.
Цяпер для гэтых мэтаў будуць выкарыстоўваць трубаправодны і аўтамабільны транспарт замест чыгуначных перавозак. Удакладняецца, што дзякуючы гэтаму скароцяцца тэрміны дастаўкі і знізяцца выдаткі арганізацый сістэмы «Беларуснафты».