Дроны атакавалі акупаваны Крым: у Ялце назіралася яскравае ззянне
- 22.07.2026, 8:46
Серыя выбухаў прагрымела таксама ў Феадосіі і Алушце.
Уначы на 22 ліпеня акупаваны Крым быў атакаваны дронамі. Серыя выбухаў прагрымела ў Феадосіі, Алушце і Ялце; у сеціве пішуць пра трапленні.
У адным з раёнаў Ялты пасля «прылётаў» адключылася электрычнасць. Пра гэта паведаміў маніторынгавы канал «Крымскі вецер».
«Пасля выбухаў у Ялце назіралася яскравае ззянне, верагодна, у раёне ўзгорка Дарсан», — пішуць аналітыкі.
Паводле дадзеных аглядальнікаў, у гэтым раёне размешчаная энергетычная падстанцыя «Дарсан». Туды раней ужо «прыляталі» беспілотнікі, з-за чаго аналітыкі мяркуюць, што менавіта ўдары па гэтым аб'екце маглі выклікаць перабоі з электрычнасцю.
Акрамя таго, уначы дроны атакавалі Алушту ў Крыме. Паводле назіранняў маніторынгавых каналаў, там таксама пасля «прылётаў» адключылася электрычнасць. OSINT-канал «Exilenova+» піша, што пад ударамі дронаў таксама апынулася энергетычная інфраструктура горада.
У Феадосіі на фоне атакі дронаў чуліся серыя выбухаў і стральба мабільных агнявых груп акупантаў, якія спрабавалі збіць БПЛА над горадам.
«У Феадосіі мабільныя агнявыя групы спрабавалі збіваць добрыя дроны, але нічога не атрымалася, у горадзе адчуваецца пах гару, паведамляюць падпісчыкі», — піша «Крымскі вецер».
Акупацыйныя ўлады пакуль не пракаментавалі атакі на рэгіён. На момант публікацыі афіцыйных пацверджанняў удараў па энергетычных аб'ектах не было.
Нагадаем, уначы 21 ліпеня маніторынгавыя каналы паведамлялі, што пасля «прылётаў» дронаў пад Сімферопалем гарыць буйны лагістычны цэнтр вядомай кампаніі.