За пяць гадоў колькасць першакласнікаў у Беларусі скарацілася на 30 000
- 22.07.2026, 10:08
Акрамя таго, у краіне скарацілася і колькасць школ і гімназій.
Міністэрства адукацыі апублікавала статыстыку да новага навучальнага года. Паводле папярэдніх звестак ведамства, у першы клас у 2026 годзе пойдуць каля 87 500 дзяцей.
Усяго ж у школы ў гэтым годзе пойдуць 1,025 млн вучняў.
«Еўрарадыё» адзначае, што за апошнія пяць гадоў колькасць першакласнікаў скарацілася на 30 000 — у 2021 годзе іх было больш за 118 000.
Акрамя таго, у краіне скарацілася і колькасць школ і гімназій. У 2021 годзе іх было 2 940, у 2026-м — «больш за 2 500».