«Шмат хто прачнецца банкрутамі»: расіяне пачалі ўмольваць скончыць «СВО»
- 22.07.2026, 13:49
Пасля ўдараў па Wildberries.
Многія жыхары Расіі заявілі пра неабходнасць спыніць «СВО» (так крэмлёўская прапаганда называе вайну супраць Украіны) у сувязі з тым, што ўдары ЗСУ па лагістычных цэнтрах Wildberries закранулі іх асабіста. Пра гэта піша Дыялог.UA пасля маніторынгу сацсетак і мэсэнджараў.
У сацыяльных сетках расіяне скардзяцца на ўдары ўкраінскіх дронаў па складах маркетплэйсу Wildberries. Гэта найбуйнейшы ў Расіі маркетплэйс, але яго выкарыстоўваюць для забеспячэння расійскага ВПК падсанкцыйнымі камплектуючымі для дронаў і навігацыйным абсталяваннем, у сувязі з чым ён з'яўляецца законнай мэтай для ЗСУ.
«Мне падаецца, гэта ўсё. Шмат хто сёння прачнецца банкрутамі, бо склад у Краснадары згарэў. Што рабіць? Незразумела. Не ведаю, што рабіць», — адрэагаваў адзін з расіян на ўдары па Wildberries (асцярожна, у многіх відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!).
Карыстальнікі сацсетак кажуць пра тое, што на складах Wildberries у Краснадары і ў Невіннамыску (Стаўрапольскі край) захоўвалася велізарная колькасць тавараў.
Гэтыя лагістычныя комплексы, якія ЗСУ атакавалі ў ноч на 22 ліпеня, на момант напісання гэтай навіны працягвалі гарэць. Прадаўцы, якія працуюць з Wildberries, сцвярджаюць, што кампанія не будзе кампенсаваць ім знішчаныя тавары. Прадаўцам давядзецца самім разбірацца са сваімі праблемамі.