«У гэтым будынку ёсць душа»
- 22.07.2026, 14:36
На продаж выставілі турыстычны цэнтр на беразе возера.
У Расонскім раёне на таргі выставілі турыстычны цэнтр, які размешчаны на беразе возера Мяжно.
«У гэтым будынку ёсць душа. Яна чакае толькі вашай рукі, каб зазіхацела новымі фарбамі. Месцазнаходжанне турыстычнага цэнтра — прамая берагавая лінія. Выгляд на возера — галоўная каштоўнасць аб’екта», — адзначаецца ў аб’яве.
За дом плошчай 140,4 кв. м, а таксама альтанку і навес хочуць выручыць 111 000 рублёў. Зямельны ўчастак займае 16 сотак, адзначае «Зеркало».
Але патэнцыйным пакупнікам трэба ўлічваць, што тэрыторыя каля гэтага дома — вадаахоўная зона.
Таргі прызначаныя на 20 жніўня.