Мінчанка пра абласную бальніцу: Людзі ўпадаюць у кому проста ў калідоры
- 22.07.2026, 15:12
Бюракратыя перамагла здаровы сэнс, бюджэтныя грошы вылятаюць у трубу.
Карыстальніца Threads пад нікам nastya.gordina расказала пра наведванне прыёмнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы.
«Натоўп людзей, — піша яна. — Хтосьці ляжыць у калідоры як белы ліст, хтосьці аддае апошні подых, хтосьці ўпадае ў кому проста ў калідоры. Усяго тры гадзіны — і я атрымала непатрэбны аналіз і даведку, у якой напісана тое, пра што ў мяне нават не пыталіся і не правяралі.
Адчуванне абсурду зашкальвае. Бюракратыя перамагла здаровы сэнс, бюджэтныя грошы вылятаюць у трубу. Не ведаю, у якім стане трэба быць, каб атрымаць дапамогу, калі прывязуць белай ад страты крыві, без прытомнасці, з перытанітам, з тэмпературай 40, у перадсмяротнай агоніі — можа, тады.
Чаргі да спецыялістаў, чаргі да дыягнастычных апаратаў, чаргі на аперацыі нават за грошы. Другі дзень думаю пра чалавечае жыццё і яго сэнс. Адзінокія хворыя старыя, што чакаюць дапамогі на халоднай каталцы, глядзяць у вочы з мольбаю аб дапамозе, бо сказаць ужо нічога не могуць і ледзь дыхаюць. Здаецца, так быць не павінна. Як бы я хацела спыніць усе гэтыя пакуты і мучэнні».