BE RU EN

«Кіраўніцтва МТС адстала ад жыцця гадоў на 15»

  • 22.07.2026, 15:38

Беларусы скардзяцца на самавольства мабільнага аператара.

«МТС, патлумачце, якім чынам паслугі падключаюцца аўтаматычна і без ведама абанента?», — звяртаецца да кіраўніцтва кампаніі карыстальнік Threads пад нікам danila_balyshev.

«У мяне таксама падключаная гэтая паслуга, — адказаў яму жыхар Брэста zip.t0r. — Падключаў сам у надзеі на тое, што хуткасць сапраўды будзе хоць бы «нармальнай» для сучаснага свету. Але аказалася тое ж G. Жыву я ў самым цэнтры Брэста. Часам бывае, што нават стрым у 480 не загружаецца.

Кіраўніцтва МТС, здаецца, адстае ў развіцці гадоў на 15. Яшчэ не паспелі ўключыць перадачу дадзеных, а грошы ўжо спісалі! Аператар — днішча, горш нікуды. Ганьба».

Іншыя каментатары распавялі, што падобныя праблемы ёсць і ў іншых аператараў.

«A1 таксама аўтаматычна падключае», — напісаў адзін з іх.

Апошнія навіны