«Цэны такія, быццам з убітай «аднушкі» адкрываецца від на акіян»
- 22.07.2026, 16:00
За такія грошы дзе-нідзе ў Еўропе можна зняць віллу.
Мінчукі недаўмяваюць, у чым прычына высокіх цэн на арэнду і набыццё жылля ў сталіцы.
Карыстальнік Threads пад нікам zarkovskiipavel пытаецца ў сваіх падпісчыкаў, «як яны з гэтым спраўляюцца».
«Цэны на арэнду і набыццё кватэр у Мінску цяпер такія, быццам да кожнай убітай «аднушкі» ў Каменнай Горцы бонусам выдаюць від на акіян і асабістага псіхатэрапеўта.
За тыя грошы, што просяць за «бабулін рамонт» з дыванамі на сценах у 15 хвілінах ад метро, дзе-небудзь у Еўропе можна зняць віллу. Як вы ўвогуле з гэтым спраўляецеся? Здымаеце з сябрамі ці ўжо прадалі нырку за «двушку»?»
Некаторыя каментатары адзначылі, што прычына росту цэн на нерухомасць у тым, што ў Беларусь прыехала шмат расіян.
«У Мінску цяпер недахоп жылля, нават нягледзячы на новыя дамы, едуць людзі з рэгіёнаў па працу, едуць расіяне дзеля інтэрнэту і каб уцячы ад дронаў, — піша адзін з іх. — Іпатэка даволі дарагая, каб стрымліваць залішні попыт, калі людзі бяруць па дзве-тры кватэры «про запас», асноўная маса набывае аб’ект для жыцця. Праз попыт цана расце, а квадратных метраў значна больш не становіцца. Ну і чым даражэй каштуе кватэра — тым даражэй будзе каштаваць арэнда».