«Здаецца, што я набыла франшызу аховы здароўя»
- 22.07.2026, 17:26
Беларуска шчыра распавяла, колькі ёй трэба заплаціць за адмову ад адпрацоўкі.
Карыстальніца TikTok poolinnikk распавяла, колькі ёй давядзецца заплаціць за адмову ад адпрацоўкі пасля заканчэння медыцынскага каледжа.
«Праз два тыдні я павінна была выходзіць на адпрацоўку пасля заканчэння вучобы, але вырашыла яе выплачваць. Таму ў маіх руках цяпер разліковы лісток, дзе такія лічбы, што мне здаецца, што я проста набыла франшызу беларускай аховы здароўя.
Вашы стаўкі, колькі каштуе скончыць Беларускі дзяржаўны [медыцынскі] каледж у Мінску і не адпрацоўваць яго па мэтавым накіраванні? 2 612 рублёў 26 капеек. Гэта ўсяго толькі мая адпрацоўка і мой дзейсны дыплом.
Я вучылася тры гады на фельчара-акушэра, памочніка лекара. Спантаннае рашэнне — найлепшае рашэнне, таму давядзецца выплачваць», — распавяла poolinnikk.