Мінскае «Дынама» здабыло валявую перамогу над «Нефтчы» ў Лізе канферэнцый
- 22.07.2026, 20:59
4:2.
Азербайджанскі «Нефтчы» і мінскае «Дынама» правялі першы паядынак другога раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Калектыў са сталіцы Беларусі здолеў здабыць валявую перамогу, на два мячы суперніка адказаўшы чатырма ўласнымі.
На дакладны ўдар Эміна Махмудава і аўтагол Аляксандра Сялявы госці адказалі забітымі мячамі Карэна Варданяна (двойчы), Яўгена Малашэвіча і Гулжыгыта Алыкулова.
Такім чынам, мінскія дынамавцы маюць адчувальную перавагу перад адказнай сустрэчай, якая адбудзецца на наступным тыдні, 30 ліпеня.