BE RU EN

У ЕС зноў не змаглі дамовіцца пра новы пакет санкцый супраць Расіі

  • 23.07.2026, 3:58

Абмеркаванне вырашылі працягнуць на раніцу чацвярга.

Паслы краін ЕС у сераду зноў не змаглі ўзгадніць чарговы – 21‑ы – пакет санкцый супраць Расіі, паведамляе Sweden Herald. Перамовы, якія працягваюцца ўжо некалькі дзён, зноў скончыліся без выніку, і абмеркаванне вырашылі працягнуць на раніцу чацвярга.

Ключавым каменем спатыкнення застаецца прапанаваная забарона на закуп, імпарт і транспартаванне расійскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Супраць жорсткіх фармулёвак выступае Грэцыя, якая дабіваецца змякчэння мер, здольных сур'ёзна ўдарыць па нацыянальнай суднаходнай галіне.

Гэта ўжо не першая няўдалая спроба ўхваліць 21‑ы санкцыйны пакет: на мінулым тыдні перамовы таксама завяршыліся без пагаднення, пасля чаго іх адклалі. Для ўступлення новых абмежавальных мер у сілу неабходна аднадушнае адабрэнне ўсіх 27 дзяржаў – членаў Еўрапейскага саюза.

Апошнія навіны