BE RU EN

Ва Украіне анансавалі ўкараненне лазернай зброі

  • 23.07.2026, 4:43

Ужо праз 2–3 месяцы.

Ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы з'явіцца лазерная зброя. Пра гэта заявіў намеснік галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны (ЗСУ) Андрей Лебеденко, яго словы цытуе РБК-Украіна.

«Распрацоўваюцца праекты, якія звязаныя са зброяй будучыні. Яна існуе ўжо сёння. Ёсць вытворцы і каманды як унутры Узброеных Сіл Украіны, так і па-за іх межамі — прыватныя прадпрыемствы, што вырабляюць лазерную зброю», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, лазерная зброя можа выкарыстоўвацца ў барацьбе з беспілотнікамі. Намеснік галоўнакамандуючага ЗСУ лічыць, што такое ўзбраенне можа з'явіцца ў ЗСУ ўжо праз 2–3 месяцы.

Апошнія навіны