BE RU EN

У БДУ выраслі прахадныя балы на гуманітарныя спецыяльнасці

  • 24.07.2026, 9:54

Рэктар агучыў выніковыя лічбы.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адзначаецца рост прахадных балаў на асобныя спецыяльнасці прыродазнаўчага і гуманітарнага профілю. Пра гэта распавёў рэктар ВНУ Андрэй Кароль, паведаміла прэс-служба БДУ.

Кароль агучыў выніковыя лічбы прыёму на бюджэтную форму дзевяці факультэтаў БДУ: біялагічнага, гістарычнага, сацыякультурных камунікацый, журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН), філалагічнага, хімічнага, ваеннага, а таксама МГЭІ імя А.Д. Сахарава.

Паводле слоў рэктара, у параўнанні з мінулым годам на асобныя спецыяльнасці прыродазнаўчага і гуманітарнага профілю прахадныя балы павялічыліся больш чым на 30 пазіцый. Напрыклад, вялікай папулярнасцю карыстаюцца напрамкі гістарычнага факультэта.

«Стабільна высокую цікавасць з боку матываваных абітурыентаў мы адзначаем да біялагічнага і хімічнага факультэтаў. Прахадны бал на іх спецыяльнасці «біятэхналогія» і «хімія лекавых злучэнняў» сёлета павысіўся да 374 і 372 адпаведна», — паведаміў Кароль.

Сярод лідараў «сацыяльныя камунікацыі» і «псіхалогія» ФФСН, балы на якія склалі 389 і 377; «інфармацыя і камунікацыя» факультэта журналістыкі — 374.

Таксама Андрэй Кароль звярнуў увагу на высокія прахадныя балы на ваенны факультэт БДУ. Так, спецыяльнасць «міжнародныя адносіны (спецыялізацыя — міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы)» сёлета мае 376 у параўнанні з мінулым годам — 338.

Апошнія навіны