BE RU EN

У Беларусі перавярнуўся аўтамабіль з вайскоўцамі: ёсць загінулыя

  • 24.07.2026, 10:37

14 чалавек у бальніцы.

Міністэрства абароны паведаміла пра дарожна-транспартнае здарэнне, якое забрала жыцці двух вайскоўцаў. Аўтамабіль МАЗ, у якім яны знаходзіліся, перавярнуўся. ДТЗ адбылося на трасе Асіповічы — Баранавічы ў Магілёўскай вобласці.

Паводле звестак ведамства, загінулі малодшы сяржант кантрактнай службы А.В. Шабуневіч і радавой тэрміновай службы К.А. Кіба. 14 чалавек гаспіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Праверку па факце здарэння праводзяць сумесна са Следчым камітэтам і МУС.

У Мінабароны выказалі спачуванні родным і блізкім загінулых.

Апошнія навіны