BE RU EN

Экс-міністр абароны ЗША: Украіна практычна знішчыла Сілы спецыяльных аперацый арміі Расіі

  • 24.07.2026, 12:21

Расійская армія найсур’ёзнейшыя страты панесла ў двух сферах.

Сілы абароны Украіны на дадзены момант ужо практычна цалкам знішчылі Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расіі. Пра гэта ў інтэрв’ю Independence Avenue Media заявіў былы міністр абароны ЗША Марк Эспер.

На думку Эспера, падчас вайны супраць Украіны расійская армія найсур’ёзнейшыя страты панесла ў двух сферах.

Па-першае, практычна цалкам знішчаны Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расіі. Па-другое, вельмі вялікія страты панесла «звычайная» расійская армія.

«Калі казаць пра якасць асабовага складу, то яны (г.зн. Расія — заўв. рэд.) дагэтуль не могуць стварыць войскі, здольныя весці сучасную манеўровую вайну. Яны не могуць ваяваць так, як гэта робяць сучасныя арміі», — заявіў былы міністр абароны ЗША.

Паводле Эспера, калі раптам пачнуцца «сутыкненні» з арміямі краін НАТА, то расійскія войскі саступалі б ім. Ён дадаў, што Украіна здольная ўзмацніць бяспеку НАТА, бо яе армія цяпер з’яўляецца «самай баяздольнай і вопытнай у Еўропе».

Эспер звярнуў увагу на тое, што падчас вайны Расіі супраць Украіны вельмі сур’ёзныя страты пацярпеў расійскі ваенна-марскі флот, прынамсі Чарнаморскі.

Сілы супрацьпаветранай абароны арміі РФ захаваліся, але яны не могуць адбіваць удары ўкраінскіх ракет і дронаў. Акрамя таго, у цэлым застаюцца ў гатоўнасці расійскія стратэгічныя сілы.

Апошнія навіны