BE RU EN

Bloomberg: Масква прызнала сілу ЗСУ ў Чорным моры

  • 24.07.2026, 14:11

У Расіі праблемы з галоўным экспартным хабам.

У Расіі наметваюцца новыя эканамічныя праблемы, выкліканыя ўзмацненнем атак Украіны па суднах, звязаных з краінай-агрэсарам, у Чорным моры.

Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву Мінабароны Расіі, РФ абвясціла свае воды ў Чорным моры, у тым ліку ў раёне Наварасійска — галоўнага экспартнага хаба краіны, небяспечнымі для суднаходства.

У паведамленні гаворыцца, што РФ папярэдзіла ўсе судны пра небяспеку навігацыі ў сваёй выключнай эканамічнай зоне.

Паводле звестак Генштаба ЗСУ, у перыяд з 8 да 20 ліпеня ўдарам падвергнулася не менш як 124 суднаў, звязаных з Расіяй. Сярод іх, паводле прыведзенай ацэнкі, было 89 нафтавых танкераў.

На фоне пагрозы новых атак порт Наварасійска ўвёў вусную забарону на рух суднаў у начны час — з поўначы да 5:00 па мясцовым часе, што парушае кругласутачны рэжым перавалкі грузаў.

Наварасійск мае стратэгічнае значэнне для расійскай эканомікі. Праз гэты порт праходзяць значныя аб’ёмы экспартных грузаў, у тым ліку энергетычныя рэсурсы. Калі абмежаванні на рух суднаў захаваюцца, гэта прывядзе да дадатковых затрымак у лагістыцы.

Апошнія навіны