Пяскоў пагражае Драпатаму
- 24.07.2026, 18:25
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што новы галоўнакамандуючы ЗСУ «адкажа за словы» пра Расію.
Новы галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны (ЗСУ) Міхаіл Драпаты «адкажа за свае словы» пра расіян, заявіў прэс-сакратар Расіі Дзмітрый Пяскоў ІС «Вести».
«Я не сумняваюся, што так ці інакш ён адкажа за свае словы», — сказаў ён.
Пяскоў дадаў, што заявы, падобныя да той, якую зрабіў Драпаты, сведчаць пра нежаданне шэрагу прадстаўнікоў украінскіх уладаў урэгуляваць расійска-ўкраінскую вайну мірным шляхам.
«Ён і такія, як ён, людзі, будуць да канца не дазваляць нікому з прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму выхадзіць на мірнае рашэнне», — адзначыў прэс-сакратар Пуціна.
Раней Драпаты ў інтэрв'ю YouTube-каналу Ukrainer W заявіў, сярод іншага, што Расія з'яўляецца «нацыяй з кіраўніцтвам, якая не мае права на існаванне» у цывілізаваным свеце. Запіс быў зроблены ў маі 2023 года для іншага праекта, аднак поўная версія інтэрв'ю была апублікавана 22 ліпеня 2026 года, на наступны дзень пасля прызначэння Драпатага галоўнакамандуючым ЗСУ.