Маланка ўдарыла ў кітайскую ракету «Чанчжэн-3B» падчас запуску
- 24.07.2026, 19:11
Відэафакт.
Маланка трапіла ў кітайскую ракету «Чанчжэн-3B» прыблізна праз 30 секунд пасля таго, як яна стартавала з касмадрома Січан, піша Space. Паводле звестак Кітайскай карпарацыі аэракосмічнай навукі і тэхнікі (CASC), ракета паспяхова вывела на арбіту спадарожнік сувязі, нягледзячы на ўдар.
Une fusée Longue Marche 3B vient de se prendre la foudre peu après son décollage de Xichang.
Ce n'est pas la première fusée à subir ça, la Saturn V et la Soyouz-2 ont été aussi foudroyées par exemple. Aucun échec n'est lié à la foudre... pour l'instant.pic.twitter.com/vrAqaGAnnC
— Techniques Spatiales (@TechSpatiales) July 23, 2026
Гэта не першы выпадак, калі маланка трапляе ў ракету пасля старту, адзначае Space. Так, напрыклад, у 1969 годзе маланка ўдарыла ў ракету «Сатурн V», на борце якой знаходзілася місія NASA «Апалон-12».