У Мінску гарыць завод «Інтэграл»
- 24.07.2026, 21:29
Відэафакт.
У Мінску ўзнік пажар на заводзе «Інтэграл». На месцы пажару на вуліцы Каржанеўскага 16 працуе 16 адзінак тэхнікі МНС.
У МНС не назвалі прадпрыемства, але на вуліцы Каржанеўскага ў Мінску знаходзіцца завод «Транзістар», які ўваходзіць у склад холдынгу «Інтэграл».
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Падрабязнасці ўдакладняюцца.
«Інтэграл» — вытворца інтэгральных схем і вадкакрышталічных індыкатараў. Завод заснаваны ў 1962 годзе.
Як паведамляў Charter97.org, упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк заяўляў, што на заводзе «Інтэграл» вырабляюцца дэталі для расійскіх ракет, а сам ён працуе на абаронную прамысловасць РФ.