Зяленскі назваў пераломным момантам 15-хвілінную размову з Трампам
- 24.07.2026, 22:07
Ён адбыўся ў Ватыкане.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што кароткая сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Ватыкане стала важным паваротным момантам у іхніх адносінах. Яго словы 24 ліпеня цытуе выданне «Грамадскае».
«Першы значны момант адбыўся ў Рыме, у Ватыкане. Гэта была кароткая сустрэча, але я заўсёды падкрэсліваў, што для мяне гэта быў гістарычны момант, бо за 15–20 хвілін мы змаглі змяніць нашы адносіны», — расказаў Зяленскі.
Ён не стаў раскрываць падрабязнасці іх размовы, аднак адзначыў, што пасля гэтай сустрэчы змяніўся стыль зносін і ўзнікла больш даверу паміж бакамі.
«Я вельмі шчаслівы, таму што ад такіх адносін і такога дыялогу залежыць жыццё вельмі многіх людзей», — дадаў ён.
Размова двух лідараў адбылася 26 красавіка 2025 года ў базыліцы святога Пятра перад развітаннем з папам рымскім Францішкам. Палітыкі размаўлялі сам-насам не больш за 15–20 хвілін.