BE RU EN

Дачы пад Гроднам апынуліся пад вадой пасля моцнага дажджу

  • 24.07.2026, 22:24

Фотафакт.

Вясновыя прагнозы пра магчымaе спякотнае і засушлівае лета пакуль з трэскам правальваюцца. Дажджы парадавалі грыбнікоў, а вось дачнікам даставілі клопатаў.

Моцны ліўневы дождж ператварыў садовыя ўчасткі пад Гроднам у сапраўдныя вадаёмы, піша партал Newgrodno.by.

Асабліва дасталося жыхарам СТ «Садовод» непадалёк ад вёскі Баля Сольная — гэта ўжо трэці выпадак затаплення за сезон.

Адна з дачніц падзялілася фота. На здымках відаць, што зямля ўжо амаль цалкам пад вадой. Пацярпелі і цяпліцы — там проста балота.

Агароднікі жартам называюць свае надзелы рысавымі плантацыямі, хоць насамрэч ім не да смеху: ураджай пад пагрозай.

«А дождж жа ішоў менш за паўгадзіны…», — адзначыла аўтарка фота.

На некаторых кадрах відаць, як дарога ад дажджу ператварылася ў бурную раку, якая нясе патокі вады з суседняга поля проста на ўчасткі.

Тым не менш дачніца не адчайваецца. Яна ўпэўненая, што праблему можна вырашыць, напрыклад, пракапаўшы невялікі роў для адводу вады на мяжы дарогі і поля.

Апошнія навіны