Зяленскі: РФ назапасіла ракеты для новага ўдару па Украіне
- 24.07.2026, 23:44
Масіраваны ўдар можа адбыцца на працягу 48 гадзін.
Украінская і замежныя разведкі прагназуюць ракетную атаку з боку РФ у бліжэйшыя двое сутак. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім відэазвароце 24 ліпеня.
«Мы ведаем ад разведак і ад нашых партнёраў, што расіяне падрыхтавалі ракеты для новага масіраванага ўдару па Украіне. Магчыма, гэты ўдар будзе ўжо сёння: паводле папярэдняй інфармацыі ён можа адбыцца цягам 48 гадзін», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі параіў украінцам звяртаць увагу на апавяшчэнні пра паветраную трывогу.
Пра магчымую новую расійскую атаку прэзідэнт казаў на фоне таго балістычнага абстрэлу, які адбыўся сёння, 24 ліпеня, у Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці. Атака адбылася падчас выставы зброі. Загінулі дзесяць чалавек, яшчэ дзясяткі атрымалі раненні.
«Сёння меў размову з генеральным пракурорам Русланам Краўчэнкам, былі даклады супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ужо распачаты крымінальныя справы па факце таго, што адбылося», — пракаментаваў прэзідэнт Украіны.