BE RU EN

Зяленскі: РФ рыхтуе новую хвалю мабілізацыі восенню

  • 25.07.2026, 3:51

Пуцін хоча пашырыць вайну.

Украінская разведка валодае інфармацыяй пра тое, што Расія рыхтуе даволі маштабную новую хвалю мабілізацыі восенню.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім відэазвароце.

«У нас ёсць дакладная інфармацыя ад разведкі, што ў Расіі рыхтуюць на восень новую хвалю мабілізацыі, даволі значную. Цяпер расіяне страчваюць на фронце больш сваіх вайскоўцаў, чым набіраюць, а Пуцін яшчэ збіраецца ўзмацняць атакі і пашыраць гэтую вайну. Яму патрэбныя яшчэ расіяне для ўдзелу ў штурмах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Украіна павінна «прэвентыўна абараняцца ад гэтага — на ўсіх узроўнях».

«Мы павінны прэвентыўна абараняцца ад гэтага — на ўсіх узроўнях: на фронце, у нашых санкцыях доўгатэрміновага дзеяння, а таксама ў ударах сярэдняй далёкасці, у нашай дыпламатыі і, вядома, у зносінах з усімі, хто здольны падтрымаць жыццё, хто здольны прыблізіць мір», — сказаў Зяленскі.

Апошнія навіны