Беларус заціснуў нагу ў камбайне на вытворчасці шампіньёнаў пад Талачынам
- 25.07.2026, 10:41
Мужчыну шпіталізавалі.
Раніцай 24 ліпеня на прадпрыемстве ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне. Там нагу мужчыны заціснула ў шнеку камбайна, паведамілі ў МНС.
Ногу работніка заціснула ў шнеку камбайна для загрузкі грунтавай сумесі на тэрыторыі комплексу па вырошчванні шампіньёнаў. Інцыдэнт адбыўся падчас чысткі механізму.
«З дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента работнікі МНС вызвалілі нагу пацярпелага і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчыну шпіталізавалі», — паведамілі ў МНС.
Дарэчы, мясцовую грыбную вытворчасць адкрылі шэсць гадоў таму, потым кампанія збанкрутавала. На пачатку бягучага года сюды ўжо шукаў работнікаў брэсцкі вытворца шампіньёнаў «Боншэ».