Румынія збіла яшчэ адзін дрон, які парушыў яе паветраную прастору
- 25.07.2026, 11:52
З борта знішчальніка F-16.
Ваенна-паветраныя сілы Румыніі другі раз за апошні час збілі дрон, які парушыў паветраную прастору краіны.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ў сваім допісе напісаў прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан.
Па яго словах, 25 ліпеня каля 08:30 па мясцовым часе ў 10 км на захад ад горада Сфынту-Георге быў збіты яшчэ адзін варожы дрон.
«Дрон збіў румынскі пілот з борта знішчальніка F-16», — дадаў Дан.
Нагадаем, 24 ліпеня румынскія вайскоўцы упершыню збілі з знішчальніка дрон, які пранік у глыб тэрыторыі краіны.