BE RU EN

Расія працягне забарону на экспарт бензіна да канца года

  • 25.07.2026, 19:28

Абмежаванні на вываз дызельнага паліва адменяць па меры аднаўлення рынку.

Расія працягне забарону на экспарт бензіна да канца года, а забарона на экспарт дызельнага паліва будзе адмененая «па меры аднаўлення рынку».

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Расіі па пытаннях паліўнай прамысловасці Аляксандр Новак, паведаміла расійскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.

Раней пра тое, што ўлады РФ абмяркоўваюць магчымасць падаўжэння забароны на экспарт дызельнага паліва для вытворцаў, тэрмін якой заканчваецца 31 ліпеня, яшчэ на адзін месяц, а забарону на экспарт бензіна, якая таксама заканчваецца напрыканцы ліпеня, — адразу на паўгода, паведамляла расійскае агенцтва «Інтэрфакс».

Тады крыніца заяўляла, што праект адпаведнага распараджэння ўжо падрыхтаваны, але канчатковае рашэнне будзе прымаць віцэ-прэм’ер РФ Аляксандр Новак.

Яшчэ адна крыніца заявіла, што такое рашэнне «фактычна прынята».

Апошнія навіны