Беларуса абавязалі двойчы плаціць аліменты на сына
- 26.07.2026, 5:27
Як так атрымалася?
З-за простай памылкі беларус быў вымушаны двойчы заплаціць аліменты на сваё дзіця. Як так атрымалася, расказаў адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Раман Навоеў у інтэрв'ю парталу «Праўда Гомель».
Гэты выпадак ён прывёў як прыклад, які паказвае, наколькі важна ўважліва падыходзіць да любых пагадненняў.
Адна з кліентак юрыста атрымлівала аліменты ў спрошчаным судовым парадку. Але затым разам з былым мужам яна аформіла дамову ў натарыуса.
Паводле яе мужчына павінен быў адразу выплаціць усю суму аліментаў, якая належыць дзіцяці, да яго паўналецця. Але быў нюанс – былыя сужэнцы не паведамілі натарыусу пра ўжо дзеючае судовае рашэнне.
Праблемаў магло і не ўзнікнуць. Аднак праз паўгода булая жонка ўсумнілася ў справядлівасці выплачанай сумы і звярнулася ў суд.
«Працэс завяршыўся тым, што здзелку прызналі несапраўднай. З былога мужа нанова спагналі аліменты», – расказаў Навоеў.
А з улікам таго, што наша заканадаўства перашкаджае зваротнаму руху фінансаў, тую буйную суму аліментаў былы муж вярнуць не змог.