«Пуцін сядзіць набычыўшыся, пачырванеўшы, насуплены»
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 26.07.2026, 9:36
Дзякуй Такаеву за ініцыятыву.
СМІ пішуць, што на сустрэчы ў Омску прэзідэнт Казахстана Такаеў, імя і імя па бацьку якога Пуцін не можа запомніць цягам некалькіх гадоў, прапанаваў Пуціну замарозіць канфлікт ва Украіне: «Усё гэта трэба спыняць».
Вялікае жаданне ўсіх нармальных людзей у нашай краіне дамагчыся заключэння пагаднення аб спыненні агню, каб увесь гэты штодзённы кашмар спыніўся.
Але паглядзіце, як асцярожна гаворыць Такаеў (можна здагадацца, што ён добра ўяўляе «кліента», які сядзіць насупраць), і якога Пуціна нам паказвае камера. На твары нянавісць, злосць. Сядзіць, набычыўшыся, пачырванеўшы, насуплены, і такое ўражанне, што ўнутры выходзіць з-пад кантролю ядзерны рэактар ракеты «Буревеснік» — вось-вось будзе выбух.
Ці гатовы Пуцін да таго, каб «усё гэта спыніць»? Адказ відавочны. Але Такаеву дзякуй за ініцыятыву.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»