BE RU EN

У Астраўцы ў чарговы раз адключылі другі энергаблок АЭС

  • 26.07.2026, 9:46

Канкрэтную прычыну пакуль не назвалі.

Другі энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі. Пра гэта паведаміла прэс-служба станцыі раніцай у нядзелю, 26 ліпеня.

Другі энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі персаналам станцыі «для правядзення дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання».

Прычынай адключэння магло стаць спрацоўванне ахоўнай аўтаматыкі або сігналізацыі, аднак афіцыйна на БелАЭС канкрэтную прычыну пакуль не назвалі.

Работнікі станцыі запэўнілі, што радыяцыйны фон не змяніўся, а электразабеспячэнне спажыўцоў не парушана.

«Пасля завяршэння прац энергаблок будзе ўключаны ў сетку», паабяцалі на БелАЭС.

Нагадаем, што 26 сакавіка 2023 года другі энергаблок БелАЭС цалкам абясточылі і адключылі ад энергасістэмы.

Апошнія навіны