Італія паставіла на паўзу прызначэнне Андрэа Пірла галоўным трэнерам зборнай Італіі з футболу
- 26.07.2026, 16:26
З-за супрацоўніцтва з расійскай букмекерскай кампаніяй
Прызначэнне Андрэа Пірла галоўным трэнерам зборнай Італіі можа сарвацца з-за яго супрацоўніцтва з расійскім букмейкерам «Фонбет». Як піша La Gazzetta dello Sport, кіраўнік італьянскага футболу Джавані Малаго распарадзіўся праверыць кантракт былога гульца з кампаніяй.
Пірла стаў глабальным амбасадарам Fonbet і два месяцы таму прыязджаў у Маскву на аўтограф-сесію. Акрамя таго, ён трэніруе клуб United FC з ААЭ, якім валодае расійскі мільярдэр Сяргей Ламакін, піша BILD.
Супраць кандыдатуры Пірла выступілі і італьянскія палітыкі.
«Абраць яго — сур'ёзная памылка. Ён добраахвотна і неаднаразова выкарыстоўваў сваю рэпутацыю для нармалізацыі рэжыму Пуціна, удзельнічаючы ў ініцыятывах, якія выкарыстоўвала крэмлёўская прапаганда, пакуль Украіна падвяргалася бамбардзіроўкам», — заявіла віцэ-старшыня Еўрапарламента Піна Пічэрна.
Афіцыйна Пірла яшчэ не прызначаны, аднак СМІ раней паведамлялі, што бакі дамовіліся пра чатырохгадовы кантракт.