У Віцебскай вобласці маршрутка выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто
- 26.07.2026, 16:51
Адзін чалавек загінуў.
ДТЗ адбылося 26 ліпеня каля 13 гадзін у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці на 6‑м км аўтадарогі Н‑3950 «Абаль — Полацк». Паводле папярэдняй інфармацыі, 35‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Renault, які ехаў насустрач.
У выніку загінула 57‑гадовая пасажырка легкавога аўтамабіля. А 57‑гадовы кіроўца Renault і трое пасажыраў маршруткі (ім ад 32 да 38 гадоў) атрымалі траўмы, паведаміла МУС.