У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс
- 26.07.2026, 19:06
Цела пісьменніцы крэміравалі.
У нядзелю ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс. Праводзіць яе ў апошні шлях прыйшлі родныя, сябры і адданыя чытачы. Цела пісьменніцы крэміравалі.
Святлана памерла 20 ліпеня ў 54 гады. Больш за год яна змагалася з ракам і апошні час была ў бальніцы.
Святлана Курс нарадзілася ў вёсцы Загалье Любанскага раёна Мінскай вобласці. Журналістка, пісьменніца і перакладчыца ў 1994 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў незалежных беларускіх СМІ, супрацоўнічала з часопісамі ARCHE, «Дзеяслоў».
У 2013 годзе была стыпендыяткай літаратурнай рэзідэнцыі Villa Aurora und Thomas Mann House у Германіі. У 2018 годзе стала лаўрэаткай творчага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова».
Аўтарка кніг «Шлях дробнай сволачы» (2008) і «Па што ідзеш, воўча?» (2020), перакладзенай на некалькі еўрапейскіх моў.
У 2021 годзе ўганаравана Прэміяй імя Ежы Гедройца за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
Святлане Курс было 54 гады, у яе было анкалагічнае захворванне. Апошнія гады яна жыла ў Польшчы.