Брэсцкае «Дынама» балончыкам з фарбай наносіла нумары на майках
- 26.07.2026, 21:29
Відэафакт.
У нядзелю, 26 ліпеня, «Славія» з Мазыра прымае брэсцкае «Дынама» ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі.
Перад гульнёй узнікла незвычайная сітуацыя з экіпіроўкай каманд. Каманда з Брэста прыехала на гасцявую гульню з белым камплектам формы, аднак гаспадары таксама выйшлі на поле ў белых футболках.
Каб пазбегнуць супадзення колераў, гульцам «Дынама» давялося аператыўна шукаць рашэнне. У выніку нумары нанеслі на сінія трэніровачныя майкі з дапамогай балончыка з фарбай, пасля чаго каманда змагла выйсці на матч.