Сёння — Дзень Незалежнасці Беларусі
- 27.07.2026, 7:53
27 ліпеня Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, паўнамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ва знешніх зносінах».
Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны.
27 ліпеня было абвешчана Днём Незалежнасці Беларусі.
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесены змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года.
Афіцыйныя ўлады скасавалі свята пасля «рэферэндуму» 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасці пачалі святкаваць у гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень Незалежнасці менавіта 27 ліпеня.
Са святам, сябры!