BE RU EN

ISW: Расійскі флот пераходзіць у абарону

  • 27.07.2026, 9:10

Вынікі ганебнага дня ВМФ РФ.

Расійскі флот фармуе палкі беспілотных сістэм, верагодна, часткова для абароны расійскіх суднаў ад узмоцненых украінскіх удараў па расійскіх ваенна-марскіх аб’ектах у Чорным і Азоўскім морах.

Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі звяртаюць увагу на зробленую напярэдадні заяву галоўнакамандуючага ВМФ Расіі адмірала Аляксандра Маісеева, паводле якой расійскі ВМФ сфармаваў свой першы полк беспілотных сістэм у складзе Паўночнага флоту і плануе сфармаваць дадатковыя палкі беспілотных сістэм і ўключыць аналагічную структуру ў склад Ціхаакіянскага флоту Расіі ў 2027 годзе.

«Расійскія ўзброеныя сілы ўвялі шырокі спектр мер для абароны ад узмацнення ўдарнай кампаніі Украіны … шляхам перамяшчэння і рассявання караблёў, устаноўкі сетак для барацьбы з беспілотнікамі і ўвядзення мабільных аператыўных груп і авіяцыйнага патрулявання, але ў асноўным не змаглі абараніцца ад украінскіх удараў і адаптавацца да іх», — гаворыцца ў паведамленні.

У ISW таксама падкрэсліваюць, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін выкарыстаў Дзень ВМФ Расіі, каб прадэманстраваць сваю сілу, адначасова ўзмацняючы экспансіянісцкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі па-за межамі Украіны.

Апошнія навіны