Украіна назвала колькасць беларусаў, узятых у палон
- 27.07.2026, 13:37
Лік ідзе на дзясяткі.
У Каардынацыйным штабе Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўпершыню з пачатку паўнамаштабнай расійскай вайны назвалі колькасць грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ў украінскі палон, паведамляе «Свабода».
«Па стане на ліпень 2026 года ў месцах утрымання ваеннапалонных ва Украіне знаходзяцца 22 грамадзяне Беларусі. Пачынаючы з 2022 года, 7 беларусаў, якія мелі таксама і расійскае грамадзянства, абмянялі на грамадзян Украіны, што знаходзіліся ў расійскім палоне», — паведаміў кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штаба Багдан Ахрыменка ў адказ на афіцыйны запыт.
У той жа час Багдан Ахрыменка не адказаў на пытанне, ці звярталіся ўлады Беларусі да Украіны наконт вызвалення беларусаў і ў якім фармаце.
Раней абмен грамадзян Беларусі ажыццяўляўся ў межах расійска-ўкраінскіх абменаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ЗСУ ліквідавалі беларуса з Глыбокага.