Літоўскія памежнікі перахапілі дрон самалётнага тыпу
- 27.07.2026, 15:03
Да яго былі прывязаныя беларускія цыгарэты.
Літоўскія памежнікі перахапілі дрон самалётнага тыпу з грузам кантрабанды, які ляцеў з Беларусі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Увечары ў суботу, 25 ліпеня, патруль пачуў шум рухавіка дрона ў Шальчынінкайскім раёне. Беспілотнік упаў за паўкіламетра ад мяжы пасля прымянення сродку падаўлення БПЛА.
Высветлілася, што да дрона былі прывязаныя цыгарэты — блок з 200 пачак NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы адзначае, што з пачатку года было перахоплена ўжо 35 дронаў з кантрабанднымі цыгарэтамі.