BE RU EN

Відэафакт: Сняг пад Гроднам у сярэдзіне лета

  • 27.07.2026, 16:35

Зімовая казка ў ліпені.

Карыстальніца Threads з нікнэймам natalia_galushko1960 апублікавала відэа, знятае сёння ўдзень у санаторыі «Азёрны», які знаходзіцца ў Гродзенскім раёне Беларусі.

На кадрах бачна, што лужок вакол будынка пакрыты снягом, які ўтварыўся пасля моцнага граду з дажджом.

«Вось што ў нас у «Азёрным» адбылося за хвілін 10! Снягу «наваліла». І сняг ляжыць! І дождж быў, і град быў. І атрымаўся сняг!» — піша яна.

Паглядзець у Threads

Жыхары Гродна таксама публікуюць фота, на якіх бачна, што ў абласным цэнтры выпалі градыны памерам з перапялінае яйка.

Апошнія навіны