BE RU EN

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі таемны тунэль

  • 27.07.2026, 18:03

Фотафакт.

Літоўскія памежнікі каля мяжы з Беларуссю выявілі падземны тунэль, які капалі з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы. Яго выявілі ў Варэнскім раёне каля вёскі Пешчай, паведамляе Delfi.lt.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у сераду раніцай памежнікі з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў, што фіксуюць падземныя ваганні, выявілі падазроную падземную структуру. Пасля гэтага да аперацыі далучылі польскіх калег, якія прывезлі спецыяльнае абсталяванне для пошуку тунэляў.

Падчас праверкі было вызначана месца, дзе вёўся падземны праход. Памежнікі зрабілі адтуліну і пацвердзілі, што з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы сапраўды пракладваўся тунэль.

ФОТО: VSAT

Пазней з дапамогай экскаватара праход раскрылі. На глыбіні каля паўтара метра быў знойдзены тунэль дыяметрам прыблізна адзін метр. Ён ішоў з тэрыторыі Беларусі, прыблізна ў пяці метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы, у накірунку Літвы.

Аднак тунэль яшчэ не быў завершаны: выхад на літоўскую тэрыторыю не быў пракапаны, таму нелегальныя мігранты або іншыя асобы не паспелі ім скарыстацца.

Па факце выяўлення тунэля пачата расследаванне. Пасля правядзення неабходных следчых і працэсуальных дзеянняў яго засыпалі.

ФОТО: VSAT

Апошнія навіны