BE RU EN

Археолагі знайшлі ў Перу 500-гадовыя чыпсы

  • 27.07.2026, 20:04

Старажытны прадукт выраблялі ў высокагор'ях Анд.

Археолагі выявілі на поўдні Перу два кавалачкі бульбы, што захаваліся з часоў Імперыі інкаў. Узрост знаходкі ацэньваецца прыкладна ў 500 гадоў, піша Live Science.

Як патлумачылі археолагі, гэта не звычайная бульба, а чуньё, старажытны прадукт, здольны захоўвацца дзесяцігоддзямі. Яго выраблялі ў высокагор'ях Анд, выкарыстоўваючы натуральную сублімацыйную сушку. Бульбу некалькі разоў пакідалі замярзаць падчас халодных начэй, а ўдзень высушвалі на сонцы. У выніку з яе выдалялася амаль уся вільгаць, прадукт станавіўся лёгкім і мог захоўвацца значна даўжэй за свежыя клубні.

Знаходку зрабілі падчас раскопак Тамба-В’еха — адміністрацыйнага цэнтра інкаў у даліне Акарі. Паводле навукоўцаў, гэта для іх асабліва каштоўная знаходка: арганічныя прадукты рэдка захоўваюцца некалькі стагоддзяў.

Вырабляць такую бульбу можна было толькі высока ў Андах, дзе начныя тэмпературы дастаткова нізкія для яе замярзання. Тамба-В’еха размешчаны значна ніжэй, недалёка ад Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Верагодна, гатовае чуньё дастаўлялі сюды з гор на сотні кіламетраў караванамі лам па развітай дарожнай сетцы інкаў.

Апошнія навіны