У Расіі знішчылі 39 тысяч армянскіх руж, увезеных з Беларусі
- 27.07.2026, 21:09
Машына накіроўвалася з Мінскай вобласці ў Маскву.
У Смаленскай вобласці знішчана буйная партыя руж армянскага паходжання, якую спрабавалі ўвезці ў Расію з Беларусі па падробленых дакументах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Расельгаснагляду.
Паводле звестак ведамства, 18 чэрвеня ў Смаленскай вобласці інспектары Расельгаснагляду разам з супрацоўнікамі мытні спынілі фуру пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі. Машына накіроўвалася з Мінскай вобласці ў Маскву, а ў таварасуправаджальных дакументах груз значыўся як безалкагольныя танізавальныя напоі. Падчас дагляду ў грузавым адсеку замест напояў выявілі 39,2 тыс. руж. Фітасанітарных дакументаў на кветкі не было, а на захаваных фрагментах этыкетак было пазначана іх армянскае паходжанне.
«Дадзеная мера была прынята ў сувязі з грубымі парушэннямі правілаў ўвозу падкаранціннай прадукцыі ў Расію», — гаворыцца ў публікацыі ведамства.
Расельгаснагляд абмежаваў ўвоз кветак з Арменіі з 22 мая. Прычынай сталі заражаныя кветкі, якасць якіх не адпавядала заяўленым стандартам.