BE RU EN

Украіна пачала прымяняць супраць РФ крылатыя ракеты Ruta Block 1

  • 27.07.2026, 21:37

Далёкасць палёту такіх ракет перавышае 300 кіламетраў.

Узброеныя сілы Украіны (УзСУ) пачалі прымяняць супраць Расіі недарагія крылатыя ракеты Ruta Рута Block 1. Падрабязнасці раскрыў амерыканскі партал TWZ.

Выданне паведамляе, што фота абломкаў ракеты, перахопленай расійскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны (СПА), былі апублікаваныя расійскімі Telegram-каналамі.

«Выявы з’яўляюцца першым агульнадаступным сведчаннем таго, што новая далёкабійная зброя паступіла ў баявое прымяненне», — гаворыцца ў публікацыі.

Далёкасць палёту такой ракеты перавышае 300 кіламетраў, а вага яе баявой часткі перавышае 150 кілаграмаў.

Апошнія навіны