BE RU EN

Пашынян распавёў пра магчымасць правядзення рэферэндуму аб уступленні ў Еўрапейскі саюз

  • 28.07.2026, 2:59

Пра гэта прэм’ер Арменіі паведаміў Пуціну.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным дапусціў правядзенне рэферэндуму па пытанні ўступлення ў ЕС. Пра гэта паведамляе прэс-служба армянскага ўрада.

«Што датычыцца правядзення ў Рэспубліцы Арменія рэферэндуму па пытанні сяброўства Арменіі ў Еўрапейскім саюзе, прэм’ер-міністр падкрэсліў, што правядзенне рэферэндуму на практыцы магчыма толькі пасля накіравання Арменіяй афіцыйнай заяўкі ў Еўрапейскі саюз для сяброўства ў ЕС», — адзначылі ў прэс-службе.

У той жа час спадар Пашынян падкрэсліў гатоўнасць Ерэвана вырашаць названыя пытанні шляхам адкрытага, партнёрскага і сяброўскага дыялогу.

Апошнія навіны